Арт-майстэрня ў Мастацкай галерэі

Арт-майстэрня «Калекцыйныя скарбы» адкрыла свае дзверы ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У майстэрні можна асвоіць розныя тэхналагічныя прыёмы працы з мастацкімі матэрыяламі, вырабіць уласнаручна рэплікі з тых экспанатаў, якія зацікавілі і заінтрыгавалі вас. Кожны экспанат захоўвае ў сабе дзіўныя гісторыі і легенды. У майстэрні вы станеце сапраўдным падарожнікам ў часе.

Спадзяемся, што майстэрня дапаможа ўбачыць сябе і свет па-новаму. Бо менавіта творчасць здольна развіць у чалавеку тонкае пачуццё прыгожага, натхніць і даць магчымасць зарадзіцца дадатнымі эмоцыямі, напоўніць энергіяй для новых здзяйсненняў.

Выраб рэплікі з музейнага экспаната уласнаручна - гэта ваша далучэнне да залатога фонду культуры краіны, таму як у музеі схавана гістарычная і мастацкая спадчына нашай зямлі.

Раскрыць свае творчыя здольнасці можна ў любым узросце. Запрашаем усіх жадаючых ад малога да вялікага ў арт-майстэрню «Калекцыйныя скарбы» штодзённа, акрамя панядзелка.

Кошт наведвання ад 3 да 5 руб. у залежнасці ад складанасці (+ з вамі застаецца створаны твор).