Інтэрв'ю з гасцямі з Германіі

Мастацкая галерэя ў Полацку прыцягвае ўвагу не толькі мясцовых жыхароў, але яе наведваюць і госці з розных краін з вялікай цікавасцю . Мы вырашылі паразмаўляць з адным з наведвальнікаў, які гэтым летам ужо не ў першы раз зайшоў у галерэю, госцем з Германіі Ёргам Леманам. Ён прыйшоў з сынам Аляксандрам у гравёрную майстэрню і арт-майстэрню «Калекцыйныя скарбы».

Вось некалькі пытанняў на якія нам адказалі нашы госці.

Што вам больш за ўсё падабацца ў Полацку, якія славутасці?

- Мне заўсёды падабаецца агульная атмасфера, яна адрозніваецца ад нашай. Такое плаўнае спакойнае жыццё, гэта маімі вачыма. У Полацку усё па іншаму адчуваеш. Ну вось такая ў вас атмасфера - вялікая рака, зеляніна. Былі на Кургане і глядзелі на гэты бераг з другога боку - гэта дзіўны пейзаж.

Што больш за ўсё вам падабаецца ў Мастацкай галерэі?

- Мне спадабалася выразаць і друкаваць гравюру сваімі рукамі, і спадабалася рабіць абраз з гліны - кажа Аляксандр.

- Гэтым вы вельмі адрозніваецеся ад многіх галерэй. Я ведаю што тут можна сваімі рукамі нешта рабіць, выпрабаваць і нешта спазнаць новае. І кожны раз калі сюды прыходзім з'яўляецца нешта новае і цікавае. Вось у мінулым годзе мы ўсёй сям'ёй друкавалі і выразалі гравюры, - дапаўняе сына Ёрг.

А ў вас у горадзе Біберахе ёсць майстэрні на базе музеяў або галерэй, каб можна было рабіць нешта сваімі рукамі?

- Не. Ёсць проста асобныя студыі, але не на базе музеяў і галерэй. У галерэі можна толькі глядзець і нельга паўдзельнічаць. А то што прыдумалі ў вас гэта вельмі выдатна, я ўсім рэкамендую наведаць галерэю хто прыязджае ў Полацк. У вас у Полацку ёсць шэдэўры мастацтва на кожным кроку, напрыклад гэта дарожныя люкі. Я вельмі люблю іх фатаграфаваць і буду рабіць цэлую серыю з фатаграфій. Ёсць сучасныя люкі і ёсць больш старыя, і не адзін не падобны на іншы.

Як часта вы прыязджаеце ў Полацк?

- Мы як правіла раз у годзе, да бабулі з дзядулем, і як правіла летам.

Развітваючыся мы запрасілі іх наведваць наш горад зноў і прымаць удзел у нашых праектах.