Дзень музеяў у гравёрной майстэрні

Гравёрная майстэрня - гэта даніна гісторыі Полацка, яго гістарычным асобам, якія ўславілі горад, даніна Ф.Скарыны - першаму беларускаму гравёру-друкару. Напярэдадні свята музеяў у майстэрні ідзе праца па вырабу гравюрных дошак з выявамі архітэктурных помнікаў, якія захаваліся і дайшлі да нашых дзён, альбо знаёмым нам толькі па паштоўкам, фатаграфіям і малюнкам. Унікальная гісторыя Полацка, а таксама яго славутасць прыцягваюць увагу і не пакідаюць абыякавымі жыхароў і гасцей горада. Выява любога кутка гэтай старажытнай зямлі, чыё летапіснае упамінанне ў «Аповесці мінулых гадоў» датуецца 862 годам, значна для душы і памяці кожнага беларуса. Таму студэнты педагагічнага каледжа вельмі хутка адгукнуліся на прапанову супрацоўнікаў Мастацкай галерэі паўдзельнічаць у праекце «Полацк на паштовых адкрытках» і папрацаваць над стварэннем серыі гравюрных дошак, з дапамогай якіх у міжнародны Дзень музеяў, кожны наведвальнік сусветнага свята змог бы не толькі спасцігнуць мастацтва друку на станку часоў Скарыны, але і ўласнаручна аддрукаваць гравюру, якая расказвае пра жыццё горада ў XIX стагоддзі. На жаль, далёка не ўсё захавалася і дайшло да нашых дзён, але на гравюрах мы можам убачыць Сафійскі сабор, архітэктурны комплекс будынкаў былога калегіума і манастыр езуітаў, у склад якога некалі ўваходзіў велізарны і прыгожы храм - Касцёл Святога Стэфана (з 1830 году - Мікалаеўскі сабор), комплекс будынкаў Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, лютэранскую кірху, Мікалаеўскі вакзал і шмат іншых архітэктурных збудаванняў.