Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры


Пачатак: 05.08.2011
Заканчэнне: 05.02.2012

Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўпершыню на тэрыторыі Беларусі са сваіх фондаў праводзіў поўнамаштабную выстаўку сакральнага мастацтва Беларусі, на якой былі прадстаўлены абразы і скульптура XVII–XIX стст. беларускай школы. Гэтыя помнікі старажытнага мастацтва даследчыкі Акадэміі пачалі збіраць яшчэ ў далёкім 1969 годзе. Яны былі сабраны з вялікай цяжкасцю ў розных кутках Беларусі. На выставе ў Полацку можна было ўбачыць такія знакамітыя абразы Маці Божай як «Маці Божая Будслаўская», «Маці Божая Чанстахоўская», абраз Маці Божай «Апека» са Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, а таксама двухбаковы абраз і шмат іншых. У цэлым выстаўка дала ўяўленне аб асаблівасцях развіцця беларускай іканапіснай школы XVII–XIX стст. Упершыню ў палачан і ўсіх беларускіх гледачоў з'явілася магчымасць убачыць старажытнасць на свае вочы.

Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сакральнае мастацтва Беларусі з фонду Музея старажытнабеларускай культуры. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.


Пачатак: 04.05.2012
Заканчэнне: 08.05.2012

Выстаўка абразоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.» стала падрыхтоўчым этапам да складання навуковага ілюстраванага каталога «Публікуюцца упершыню. Абразы ХVІІ-ХІХ стст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка», які выйшаў у свет пры фінансавай падтрымцы Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Каталог змяшчае навуковае апісанне 14-ці твораў старажытнабеларускага іканапісу XVIII– XIX стст. з Полаччыны, якія знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, і 12-ці твораў ХVІІ-ХІХ стст. з розных рэгіёнаў Беларусі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія экспанаваліся на выставе.
На выстаўцы былі прадстаўлены ўсяго 32 творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да іканаграфіі Багародзіцы. Большасць з іх выканана ў праваслаўнай традыцыі, тры – абразы з выявай Маці Божай Кракаўскай, Барунскай i Снежнай - створаны ў традыцыях італьянскай іканаграфіі.
Багародзіца – самы папулярны рэлігійны сімвал Беларусі. Асноўныя тыпы выявы Маці Божай, што сталі кананічнымі, сфарміраваліся ў IX стагоддзі ў Візантыі, у пасляіканаборчы перыяд. Абразы, якія прывозілі на землі Кіеўскай Pyci, у тым ліку і Беларусі, станавіліся як аб'ектам шанавання, так i ўзорамі для новых іканаграфічных варыянтаў.
Выстаўка беларускіх абразоў XVII–XIX стст прадэманстравала характэрную рысу мясцовай іканаграфіі: пры ўстойлівым захоўванні традыцыйнага канона ствараць новыя разнастайныя варыянты выяў Маці Божай. Абразы Найсвяцейшай Багародзіцы, прадстаўленыя на выстаўцы, сведчаць пра выключную значнасць яе выявы для беларускай мастацкай культуры i ўсяго хрысціянскага свету.

Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Вобраз Найсвяцейшай Багародзіцы ў беларускім іканапісе XVII–XIX стст.». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі


Пачатак: 29.03.2012
Заканчэнне: 05.05.2012

Гэты праект прэзентаваў творчыя работы двух вядомых беларускіх мастакоў з інтэрнацыянальнай рэпутацыяй – жывапісца Уладзіміра Клімушка і графіка Рамана Сустава.
Раман Сустаў - знакаміты беларускі графік. Як адзначае Алег Судлянкоў, «мастак шмат і плённа працуе ў тэхніцы афорта, ствараючы экслібрысы, якія карыстаюцца вялікай увагай з боку калекцыянераў і аматараў гэтага віду мастацтва. Часам мастак сумяшчае розныя віды тэхнікі: траўлены штрых, акватынта, сухая іголка і мецца-тынта. Усё гэта надае адбіткам багацце каларыту і тону. На працягу шэрагу гадоў мастак не расстаецца з выяўленчымі кампазіцыямі на зададзеныя гістарычныя і міфалагічныя сюжэты, якія паступова збіраюцца ў тонкую класічна вывераную серыю. Ён працуе ўпэўнена, лёгка распараджаючыся прасторай афортнай дошкі. Вострае адчуванне лініі, рытму дакладна праступае ў яго лістах. Раман Сустаў не імкнецца эпаціраваць гледача нестандартнымі формамі дошак, зацяжкамі пры друку і іншымі хітрыкамі, ён проста паказвае свет сваіх іскрыстых твораў такім, якім ён яму ўяўляецца. Аўтар ставіць для сябе найцяжэйшыя задачы, абмяжоўваючыся для складання вобразу толькі адной тэхнікай траўленага штрыха, і паказвае бясконцае багацце разнастайных тыпаў гравіроўкі. У гэтым бачна захаванне і прымнажэнне велізарнага вопыту гісторыі класічнай гравюры».
Уладзімір Клімушка ўпершыню звярнуў на сябе ўвагу на выстаўках сучаснымі пошукамі і сёння, па словах Алесі Белявец, «творчы шлях мастака пралягае ў напрамку новым і нечаканым – яго жывапіс інтуітыўны і дакладны. Лёгкасць і важкасць фарбы, логіка колеравых плям, уведзеных у геаметрычна акрэсленую структуру, - усё гэта стварае тонкую раўнавагу паміж пачуццем і ідэяй, паміж матэрыяльнасцю рэчы і яе ідэальным правобразам. Апошнім часам у творах мастака з'яўляецца золата, яно адрывае ад фону «выбраныя прадметы, падкрэсліваючы такім чынам умоўнасць і шматпланавасць палатна».
«DUO» - тандэм, пабудаваны на ўзаемаўздзеянні выкшталцонай графікі Рамана Сустава і брутальнага жывапісу Уладзіміра Клімушкі. У экспазіцыі Мастацкай галерэі творы двух такіх розных мастакоў дапаўняюць і ўраўнаважваюць адно аднаго, ствараючы ўражанне цэльнай і гарманічнай прасторы.

«DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 «DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 «DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 «DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 «DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 «DUO». Выстаўка графікі Рамана Сустава і жывапісу Уладзіміра Клімушкі. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў


Пачатак: 31.03.2012
Заканчэнне: 06.06.2012

Выстаўка «Свет дзяцінства» са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з'явілася працягам творчых адносін паміж музеямі. У экспазіцыі было прадстаўлена 27 палотнаў, сярод якіх работы В. Пярова, В. Трапініна, І. Крамскога, У. Макоўскага і іншых выдатных рускіх жывапісцаў XIX – пачатку XX стст. Творы мастакоў, якія працавалі ў жанры дзіцячага партрэта і тэматычнай карціны, заўсёды прыцягваюць гледача цеплынёй і лірызмам, сентыментальным прачытваннем тэмы дзяцінства. Адсюль і тэматыка выставы - адлюстраванне чуллівых дзіцячых вобразаў мінулых часоў, магчымасць супрацьпастаўлення розных пунктаў гледжання на асобу дзіцяці і тэму дзяцінства.

Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Свет дзяцінства» ў рускім жывапісе XIX – пачатку XX стагоддзяў. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза»


Пачатак: 08.06.2012
Заканчэнне: 01.09.2012

Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены арыгінальныя графічныя сюжэты, вытанчаныя выявы кветак, прыроды, гарадскіх краявідаў і інш.
Графічныя работы Марыны Круглікавай – адначасова арабеск і медытацыя, арнамент і мандала, ваганне паміж прасторай і плоскасцю, рэальным вобразам і сімвалам. У іх адчуванне нерэальнасці, умоўнасці свету, які магчыма пазнаць, і які адначасова застаецца непазнавальным, адчувальным і бесцялесным. Рытмічная гульня формаў і рысаў, дэкаратыўнасць арнаменту арабескі выступаюць у якасці музыкі, што можна ўбачыць, увасабленнем містычнага, абсалютнага прадчування бясконцасці.

Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка графікі Марыны Круглікавай «...и для пера недосягаемая роза». Мастацкая галерэя, 2012

«Аляксандр Неўскі»


Пачатак: 24.10.2012
Заканчэнне: 15.12.2012

Выстаўка «Аляксандр Неўскі» з фондаў Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка з'явілася пачаткам творчага супрацоўніцтва паміж музеямі-запаведнікамі Ноўгарада і Полацка ў год, які быў адзначаны юбілейнымі з’явамі: 1150-годдзем расійскай дзяржаўнасці і 1150-годдзем першага ўзгадвання аб Полацку ў летапісах.
На выстаўцы былі прадстаўлены ўнікальныя археалагічныя матэрыялы ХІІІ ст. (берасцяныя граматы, баявыя сякеры, меч, булавы, кісцяні, наканечнікі коп'яў і стрэл, рэканструкцыі шаблі і шлема, кальчуга), копіі мініяцюр Асабістага летапіснага зводу XVI ст., карты, схемы бітваў, якія дазваляюць даволі поўна паказаць старонкі гераічнай эпапеі барацьбы з немцамі і шведамі ў XIII ст.: перамогі 1240 і 1242 гг., атрыманыя рускімі дружынамі пад кіраўніцтвам Аляксандра Неўскага, якія маюць нязменнае значэнне ў гісторыі рускай дзяржавы і наўгародскай зямлі.
На выстаўцы была шырока прадстаўлена іканаграфія св. Аляксандра Неўскага – у манаскім адзенні, вялікакняжацкім убранні, у вобразе воіна-вершніка.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі ўбачыць жывапісныя партрэты кавалераў ордэна Аляксандра Неўскага 1725 г., дакументы з асабістага архіва кавалера ордена Аляксандра Неўскага В.А. Цээ, талеркі з ордэнскага сервіза XVIII ст., сфрагістычны матэрыял – пячаткі князёў Яраслава Усеваладавіча і Аляксандра Неўскага.
Тэма жыцця і дзейнасці Аляксандра Неўскага асвятлялася ў гістарычнай і публіцыстычнай літаратуры XVIII-XIX стст. вядомымі дзяржаўнымі дзеячамі і гісторыкамі Кацярынай II, М.В. Ламаносавым, Феафанам Пракаповічам, М.М. Карамзіным, М.І. Кастамаравым. Жыццё Аляксандра Неўскага, яго вобраз і сёння не пакідаюць людзей абыякавымі. У цэлым выстаўка дала магчымасць адчуць атмасферу сярэднявечнай Русі і пазнаёміцца з асноўнымі падзеямі, звязанымі з іменем вялікага палкаводца.

Выстаўка «Аляксандр Неўскі». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Аляксандр Неўскі».Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Аляксандр Неўскі». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Аляксандр Неўскі».Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Аляксандр Неўскі». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Аляксандр Неўскі».Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«Belart.by» - Жывапіс, скульптура, графіка


Пачатак: 12.09.2012
Заканчэнне: 19.10.2012

Мастацкая выстаўка «Belart.by» са збору мінскага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва пазнаёміла з творамі маладых беларускіх мастакоў, а таксама з новымі работамі выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых мастацкіх ВНУ краіны. Сярод удзельнікаў выстаўкі –– стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты міжнародных Дэльфійскіх гульняў, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
У экспазіцыі былі прадстаўлены работы, розныя па сваіх творчых прыярытэтах. Аўтары імкнуліся паказаць своеасаблівасць беларускай рэчаіснасці, раскрыць сутнасць чалавека, выразіць яго духоўныя і маральныя пошукі. Нацыянальная і гістарычная тэматыка прысутнічала ў многіх сюжэтах.

Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Belart.by». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск»


Пачатак: 27.01.2012
Заканчэнне: 29.03.2012

Фотаклуб «Мiнск» – адзін са старэйшых калектываў на тэрыторыі былога СССР. Створаны на хвалі пасляваеннай адлігі, ён паслужыў прыкладам для стварэння падобных аб'яднанняў фотааматараў у іншых гарадах рэспублікі. Фотаклуб «Мінск» быў створаны ў верасні 1960 г. На дадзены момант ён аб'ядноўвае каля 40 фатографаў - як аматараў, так і тых, хто прафесійна працуе ў фатаграфіі. На выставе былі прадстаўлены мастацкія і дакументальныя фотаздымкі з архіва аб'яднання за 50-гадовы перыяд.

Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка Народнага фотаклуба «Мінск». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«Беларускія мастакі – Полацку»


Пачатак: 24.05.2012
Заканчэнне: 01.09.2012

У выстаўцы «Беларускія мастакі – Полацку», прысвечанай 1150-годдзю найстаражытнейшага горада Беларусі, прынялі ўдзел вядомыя беларускія мастакі, якія на працягу многіх гадоў плённа супрацоўнічаюць з Мастацкай галерэяй Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, беручы ўдзел у групавых і тэматычных выстаўках, творчых праектах.
Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены творы беларускіх скульптараў, графікаў і жывапісцаў – Барыса Аракчэева, Арлена Кашкурэвіча, Галіны Гаравой, Гаўрыіла Вашчанкі, Уладзіміра Савіча, Паўла Вайніцкага, Сяргея Цімохава, Аляксандра Канавалава, Канстанціна Селіханава і шматлікіх іншых.
Лепшыя творы, падрыхтаваныя вядомымі айчыннымі мастакамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю выстаўкі, былі набыты пры падтрымцы фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча


Пачатак: 28.12.2012
Заканчэнне: 03.02.2013

Юбілейная выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, старшыні Беларускага саюза мастакоў, прафесара Уладзіміра Савіча дала гледачу імпульс да роздуму.
Экспазіцыю выставы склалі яго новыя жывапісныя творы. Згодна з канцэпцыяй і назвай, у ёй знайшлі месца суадносіны ўласных творчых пошукаў і эксперыментаў са стрыжнем нацыянальнай культуры народа Беларусі.
Уладзімір Савіч і яго сімволіка-метафарычны жывапіс, выкананы з асаблівай калярова-пластычнай вытанчанасцю, з’яўляюцца яркім прыкладам сучаснага беларускага мастацтва. Асноўная задача, якая праходзіць чырвонай ніткай праз яго творчасць – узнаўленне перарванай сувязі часоў, страчанай пераемнасці культурных традыцый, канцэнтрацыя ўвагі гледача на гістарычным мінулым сваёй зямлі і народа.

Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Выстаўка «Размова з уласным ценем або гульня з колерам…» Уладзіміра Савіча. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Фотавыстаўка «Злата Прага»


Пачатак: 04.05.2012
Заканчэнне: 23.05.2012

Фотавыстаўка «Злата Прага», якая ўключала ў сябе два тэматычныя фотакомплексы: «Вальдштэйнскі сад» і «Музей Кампа ў Празе», - была арганізавана Амбасадай Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да 1150-гадовага юбілею Полацка, найстаражытнейшага горада Беларусі.
Прага – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў свету. Амаль кожны беларус – аматар вандраваць - наведаў гэты цудоўны горад. Несумненна, усе госці Прагі імкнуцца прайсціся па Карлавым мосце і непаўторных сярэднявечных вулачках, убачыць велічны кафедральны сабор Святога Віта, Старамесцкую плошчу і сусветна вядомыя куранты 1410 г. на ратушы Старога горада.
Але галоўная мэта фотавыстаўкі – паказаць Прагу ў незвычайным ракурсе, адрозным ад бачання гэтага горада на выявах рэкламных праспектаў і вітрынаў турыстычных агенцтваў.
«Злата Прага» – такая паэтычная назва горада ўзнікла ў часы чэшскага караля Карла IV, па загаду якога былі пакрыты золатам дахі вежаў над брамай Пражскага Града.
«Вальдштэйнскі сад» – такую назву мае адзін з самых вядомых садоў Прагі, закладзены ў 1623 г., разам з аднанайменным палацам у стылі барока, знакамітым герцагам Альбрэхтам Вальдштэйнам – палкаводцам і асабістым сябрам імператара Фердынанда.
«Музей Кампа ў Празе», адкрыты ў 2003 г. у рэканструяваным будынку Сававых млыноў XIV ст., – адзін з найбольш знакамітых у Еўропе дзякуючы высокаму ўзроўню калекцыі сучаснага мастацтва еўрапейскіх аўтараў. Асаблівасць музея у тым, што ён з'яўляецца своеасаблівым падарункам: Меда і Ян Младковы падаравалі Празе больш за 200 мастацкіх твораў са сваёй уласнай калекцыі, працягнуўшы такім чынам высакародную чэшскую традыцыю – падтрымліваць і ўзбагачаць нацыянальную культуру.

Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Фотавыстаўка «Злата Прага». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца»


Пачатак: 20.01.2012
Заканчэнне: 29.03.2012

Выстаўка аб’яднала мастакоў з розных гарадоў Беларусі: Анатоля Жураўлёва з Оршы, Алеся Фалея з Баранавічаў, Антаніну і Генадзя Фалеяў з Віцебска, Аляксея Жарало з Брэста. Гэтыя мастакі, а таксама шмат іншых, уваходзяць у аб’яднанне «Аршыца».
«АРШЫЦА» - творчае аб’яднанне мастакоў, якое было створана па ініцыатыве Анатоля Жураўлёва і Аляксандра Фалея у канцы 1980-х гг. Мэтай аб’яднання з'явілася стварэнне творчай праграмы, якая змяшчала б у сабе паняцце «матэрыя духу». На выстаўцы творы мастакоў выступілі як генератары асацыяцый, што складаліся з колераў, сімвалаў, формаў, тэкстаў.

Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012
Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Творы мастакоў аб’яднання «Аршыца». Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада


Пачатак: 23.10.2012
Заканчэнне: 20.12.2012

Мэтай выстаўкі было жаданне пазнаёміць аматараў мастацтва Полацка з творчасцю мастакоў Вялікага Ноўгарада розных пакаленняў і напрамкаў.
Своеасаблівасць сучаснага наўгародскага мастацтва вызначаецца ў значнай ступені тым, што Ноўгарад па-ранейшаму з'яўляецца захавальнікам культурнай спадчыны сярэдневяковай Русі. Цудоўныя помнікі архітэктуры, манументальнага жывапісу, іканапісу, ювелірнага мастацтва мінулага – неад'емная частка той культурнай прасторы, у якой фарміруецца творчая свядомасць мастакоў Ноўгарада. У далёкія 1960-70-я гг. Ноўгарад прыцягнуў увагу магутнай дэкаратыўнасцю – у ёй угадваўся ўплыў іконы і фрэскі – што складала сутнасць твораў вядучых жывапісцаў, такіх як В.С. Рабаў, Д.В. Жураўлёў, А.І. Заўялаў і інш. Гэтая традыцыя жывая і зараз. Творы жывапісу, графікі, скульптуры, прадстаўленыя на выстаўцы, паказалі шматграннасць і неадназначнасць творчых шляхоў - філасафічнасць, эмацыянальнасць, фантасмагарычнасць, выхад на інтэлектуальнае нефігуратыўнае мастацтва.

Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012 Сучаснае мастацтва Старажытнага Ноўгарада. Полацк, Мастацкая галерэя, 2012

«На мяжы стагоддзяў». Выстаўка твораў беларускіх мастакоў са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка


Пачатак: 25.10.2012
Заканчэнне: 16.12.2012

У Наўгародскім дзяржаўным музеі-запаведніку прайшла выстаўка мастацкіх твораў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «На мяжы стагоддзяў». Выстаўка была падрыхтавана супрацоўнікамі Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і з'явілася адказным крокам да ўстанаўлення культурных адносін паміж музеямі-запаведнікамі.
Галоўнай мэтай выстаўкі стала знаёмства расійскага гледача з мастацтвам беларускіх мастакоў канца ХХ – пачатку ХХІ стст. Экспазіцыя прадстаўляла сабой панараму творчых працэсаў, якія адбываліся ў краіне. У жывапісных, скульптурных і графічных работах беларускіх мастакоў адлюстравана разнастайнасць творчых пошукаў і мастацкіх напрамкаў. Сярод удзельнікаў выстаўкі – заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, народныя мастакі, мастакі сярэдняга і маладога пакаленняў. Галоўным прынцыпам падбору работ для экспазіцыі быў выбраны агляд асобных існуючых тэндэнцый і напрамкаў на мяжы стагоддзяў.

Выстаўка «На мяжы стагоддзяў». 2012 Выстаўка «На мяжы стагоддзяў». 2012 Выстаўка «На мяжы стагоддзяў». 2012 Выстаўка «На мяжы стагоддзяў». 2012 Выстаўка «На мяжы стагоддзяў». 2012